Сэрвіс грамадскага маніторынгу здароўя прызначаны для збору інфармацыі аб стане здароўя ў маштабах краіны або асобнага горада / рэгіёну, які ва ўмовах эпідэмічнай пагрозы здольны прадставіць агульную карціну для прыняцця зацікаўленымі арганізацыямі і асобнымі людзьмі аптымальных стратэгій паводзін
Наша мэта сабраць неперсаналізаваныя, максімальна шырокія дадзеныя аб самаадчуванні людзей у Беларусі і даць іх для аналізу і апрацоўкі зацікаўленым арганізацыям у форме адкрытых дадзеных, а непасрэдна людзям дапамагчы скарэктаваць іх індывідуальныя паводзіны, з мэтай мінімізацыі наступстваў эпідэміі